У Беларусі 1 верасня за парты сядуць каля 82 тысяч першакласнікаў — амаль на траціну менш, чым пяць гадоў таму. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі. Як адзначае «Белсат», у 2021 годзе ў першы клас пайшлі 118 тысяч дзяцей.
Тэндэнцыя закранае і дашкольную адукацыю: колькасць выхаванцаў дзіцячых садкоў таксама няўхільна змяншаецца. Эксперты звязваюць гэта не толькі са зніжэннем нараджальнасці, але і з маштабнай эміграцыяй беларусаў пасля 2020 года.
Дэмаграфічныя праблемы прызнаюць і ўлады, якія заклалі іх у новую дзяржаўную праграму развіцця. Аднак, як звяртаюць увагу аналітыкі, у дакуменце робіцца стаўка пераважна на падтрымку нараджальнасці, тады як уплыў масавай міграцыі фактычна застаецца па-за ўвагай.
эж