Беларуская Служба

Ціханоўская абвясціла збор прапаноў для фармавання парадку дня канферэнцыі «Новая Беларусь»

13.06.2026 09:03
V канферэнцыя «Новая Беларусь» пройдзе ў Варшаве 8–9 жніўня.
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыёКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

V-ая канферэнцыя «Новая Беларусь» будзе прысвечаная «абмеркаванню зменаў, якія адбыліся за апошні час, асэнсаванню таго, хто і як дапамагае беларусам і Беларусі, аналізу перспектыў развіцця сітуацыі ў рэгіёне і вызначэнню месца беларускіх дэмакратычных сіл, беларусаў і Беларусі ў гэтых працэсах». Пра гэта заявіла ў сваім тэлеграм-канале дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўскаяпаведамляе «Позірк».

Палітык прапанавала беларусам да 15 чэрвеня запоўніць спецыяльную форму, у якой выказаць меркаванне аб тым, якія пытанні і тэмы варта абмеркаваць на канферэнцыі, каб дапамагчы «сфармаваць праграму мерапрыемства».

V канферэнцыя «Новая Беларусь» пройдзе ў Варшаве 8–9 жніўня.

IV канферэнцыя «Новая Беларусь» прайшла 9–10 жніўня 2025 года таксама ў Варшаве. Пасля першага дня працы мерапрыемства адбылася вулічная акцыя «Марш Свабоды» да гадавіны выбараў 2020 года.

На першай канферэнцыі «Новая Беларусь», якая адбылася ў 2022 годзе ў Вільні, Ціханоўская абвясціла пра стварэнне АПК і прызначыла яго прадстаўнікоў.

На другім форуме ў 2023 годзе ў Варшаве палітык зрабіла пэўныя кадравыя змены ў АПК, прадэкларавала імкненне дэмсіл дамагчыся ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз.

Падчас трэцяй канферэнцыі ў 2024 годзе ў Вільні сярод іншага была падпісана «Платформа 2025» — сумесная стратэгія дзеянняў дэмсіл на гэты год.

вс