Беларускі палітык адзначыў, што кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Максім Рыжанкоў «часта» тэлефануе свайму маскоўскаму калегу.
— Ён мне дакладвае пра гэта. Вельмі добра, што ў нас такія добрыя адносіны, — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён дадаў, што чакаў сустрэчы з Сяргеем Лаўровым і хацеў бы падзяліцца з расійскім міністрам сваімі «меркаваннямі, уражаннямі аб ўсім спектры міжнароднай абстаноўкі».
— Не таму, што мы глабальная краіна, як Расія ці Кітай, і будзем удзельнічаць у вырашэнні нейкіх праблем, але тым не менш хацелася б ведаць, у якім кірунку дзейнічаць і разгортваць нашу знешнюю палітыку. І вы, як чалавек вопытны, можаце мне параіць сёе-тое, — сказаў Лукашэнка.
Беларускі палітык падкрэсліў, што ў МЗС РФ, «зыходзячы з таго маштабу, які займае Расія ў міжнародным становішчы», больш канкрэтная і шырокая інфармацыя па бягучым замежным парадку дня.
— Мы ніколі не хавалі адзін ад аднаго нічога за доўгія гады нашага супрацоўніцтва, — заявіў Лукашэнка.
Люстэрка/ав