Беларуская Служба

Максім Знак выпусціў кліп пра людзей у лукашэнкаўскай сістэме

16.06.2026 11:38
«Ходзікі» — песня-метафара пра сістэму, дзе яе ўдзельнікі ператвараюцца ў бяздушных людзей-ходзікаў, якія бяздумна выконваюць інструкцыі.
Максім Знак у кліпе пра сістэму і яе вінцікаўScreenshot z Youtube

Аўтар перакананы, што цяпер у Беларусі ў дзяржаўных структурах людзі імкнуцца толькі выжыць і не памыліцца, і таму ім выгадней цалкам адключыць уласныя думкі, прыдушыць праўду і проста быць паслухмянымі вінцікамі механізма.

Максім Знак напісаў словы і музыку, а таксама сам выканаў песню ў кліпе.

Максім расказвае, што песня была запісана яшчэ ў сакавіку, але высветлілася, што цяпер песні не слухаюць – іх глядзяць. Таму давялося рабіць кліп.

— І гэта не так проста, як кліпы глядзець,  піша ён.

Крыніца: «Наша Ніва»/юл