Еўразійскі банк развіцця і Венскі інстытут міжнародных эканамічных даследаванняў пагоршылі прагнозы адносна росту беларускай эканомікі. Пра гэта паведамляе «Белсат». Абноўленыя ацэнкі істотна ніжэйшыя за чаканні беларускіх уладаў.
Венскі інстытут цяпер прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2026 годзе на ўзроўні 0,8 %, хоць раней чакаў 1,3%. Еўразійскі банк развіцця таксама перагледзеў свой прагноз — з 1,8 да 1,3%.
Раней чаканні знізілі і іншыя міжнародныя структуры, у тым ліку Сусветны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама Міжнародны валютны фонд. Эксперты тлумачаць асцярожныя ацэнкі ўплывам санкцый і запаволеннем расійскай эканомікі, ад якой Беларусь застаецца надзвычай залежнай.
Нягледзячы на гэта, афіцыйны Мінск пакуль не адмаўляецца ад сваіх планаў і разлічвае, што па выніках года беларуская гаспадарка вырасце на 2,8%.
эж