Беларуская Служба

Беларусы просяць усталяваць бел-чырвона-белы штандар на полі Грунвальдскай бітвы

17.06.2026 09:57
Аўтары петыцыі нагадваюць, што харугвы Вялікага Княства Літоўскага, сфармаваныя на беларускіх землях, бралі ўдзел у бітве пад Грунвальдам у 1410 годзе і ўнеслі свой уклад у перамогу над Тэўтонскім ордэнам.
  , .
"Бітва пад Грунвальдам", Я. МатэйкаNCK

Беларускія грамадскія дзеячы звярнуліся да кіраўніцтва музея Грунвальдскай бітвы з просьбай усталяваць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу штандар з бел-чырвона-белым сцягам. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Аўтары петыцыі нагадваюць, што харугвы Вялікага Княства Літоўскага, сфармаваныя на беларускіх землях, бралі ўдзел у бітве пад Грунвальдам у 1410 годзе і ўнеслі свой уклад у перамогу над Тэўтонскім ордэнам. На іх думку, з'яўленне беларускага нацыянальнага сцяга побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны стане актам гістарычнай справядлівасці.

У звароце, адрасаваным кіраўніцтву Музею бітвы пад Грунвальдам, таксама падкрэсліваецца, што бел-чырвона-белы сцяг з'яўляецца важным гістарычным сімвалам беларускага народа і беларускай дзяржаўнасці.

Ініцыятарам збору подпісаў стаў грамадскі актывіст Юрась Меляшкевіч. Для таго каб петыцыю перадалі на разгляд кіраўніцтву музея, неабходна сабраць не менш за 250 подпісаў.

эж