Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію

17.06.2026 14:30
Вінаватая не толькі Расія, але і беларуская дзяржаўная прапаганда, якая гадамі замоўчвае праўду пра вайну, канстатавала лідарка дэмсілаў.
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыёКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

— Маё сэрца з усімі пацярпеўшымі і іх роднымі. Дзеці і дарослыя, што былі побач з імі,  невінаватыя ахвяры,  пракаментавала Святлана Ціханоўская ў сваім Telegram-канале ўдар беспілотнікам па аўтобусе з беларускімі юнымі футбалістамі ў Бранскай вобласці.

Лідарка беларускіх дэмсіл нагадала, што гэтую вайну распачала Расія і гэта яна нясе галоўную адказнасць за кожную смерць і кожнае раненне, звязаныя з гэтай вайной. Усё ж, паводле Ціханоўскай, гэта не апраўдае тых прадстаўнікоў дзяржавы, хто безадказна адправіў дзяцей праз прыгранічную зону ваенных дзеянняў.

 Гэта не «выпадковасць», а канкрэтнае рашэнне канкрэтных людзей пры ўладзе, якія абыякава аднесліся да таго, як дзеці патрапяць на адпачынак. І вінаватая беларуская дзяржаўная прапаганда, якая гадамі замоўчвае праўду пра вайну і саўдзел у ёй рэжыму Лукашэнкі, каб стварыць фэйкавую карцінку «мірнага неба» і бяспекі,  дадала Святлана Ціханоўская і заклікала суайчыннікаў у Беларусі.  Я заклікаю вас: беражыце сябе і сваіх блізкіх. Не рызыкуйце жыццём  не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну. Бяспека надыдзе толькі тады, калі Расія спыніць гэтую вайну,  дадала дэмакратычная лідарка Беларусі.

аз

Святлана Ціханоўская атрымала ў Польшчы Міжнародную прэмію караля Эрыка Паморскага

15.06.2026 17:23
Падчас цырымоніі беларуская дэмакратычная лідарка прысвяціла ўзнагароду беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду ва ўмовах рэпрэсій.