Беларуская Служба

«Нічога пра нас без нас». Павел Латушка прапануе правесці Круглы стол

17.06.2026 16:29
Для выхаду з палітычнага крызісу неабходны Круглы стол з удзелам дэмсілаў і прадстаўнікоў уладаў, лічыць намеснік кіраўніцы АПК.
Павел ЛатушкаФота з адкрытых крыніц

Павел Латушка выказаўся за правядзенне ў Беларусі круглага стала з удзелам дэмсілаў і прадстаўнікоў уладаў для выхаду з палітычнага крызісу. Пра гэта намеснік кіраўніцы АПК заявіў падчас брыфінгу, які сёння ў Варшаве правяла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская для дыпламатаў з 29 краін.

— Наша стратэгія Аб’яднанага Пераходнага Кабінета — нацыянальны дыялог. І мы прапаноўваем інструмент для рэалізацыі гэтага нацыянальнага дыялогу — Круглы стол. Як яго дасягнуць? Мы рухаемся ў межах гэтай стратэгіі і просім нашых еўрапейскіх партнёраў быць моцнымі, не вырашаць наш лёс без нас. «Нічога пра нас без нас». Кожны паляк ведае гэтыя словы, і, я думаю, для кожнага паляка яны важныя. І для нас яны таксама важныя. Каб лёс беларусаў не вырашаўся па-над нашымі галавамі праз прамую камунікацыю з Лукашэнкам. Важна вельмі моцна даводзіць тэзіс да Лукашэнкі — калі ён хоча нейкіх зменаў у палітыцы Еўрасаюза, ён у першую чаргу павінен сесці за стол перамоваў з беларускім грамадствам, з дэмакратычнымі сіламі, з грамадзянскай супольнасцю, — заявіў Павел Латушка.

Намеснік кіраўніцы АПК падкрэсліў, што гэта стратэгія прынятая Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, якая на адным з першых пасяджэнняў Каардынацыйнай Рады будзе пастаўлена на галасаванне, «каб яна была зацверджана прадстаўнічым органам».

аз

Святлана Ціханоўская: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію

17.06.2026 14:30
Вінаватая не толькі Расія, але і беларуская дзяржаўная прапаганда, якая гадамі замоўчвае праўду пра вайну, канстатавала лідарка дэмсілаў.