Беларуская Служба

Мультыдысціплінарная брыгада аперыруе дзіця, якое было цяжка паранена ў Бранскай вобласці

19.06.2026 11:48
Хлопчык знаходзіцца ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. 
 .
Архіўнае фота.Аўтар: БЕЛТА.

Стан усіх пацярпелых у Бранскай вобласці пасля першай ночы, праведзенай ва ўстановах аховы здароўя Мінска, застаецца стабільным, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве аховы здароўя.

— Дзеці стабільныя, ноч правялі спакойна, — праінфармавалі ў РНПЦ дзіцячай хірургіі.

Што тычыцца найбольш цяжкага пацыента, ён знаходзіцца ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. Вядома, што сёння яго павінна аперыраваць мультыдысцыплінарная брыгада, у складзе якой дзіцячыя хірургі, лор, сківічна-тварныя хірургі, траўматолагі, афтальмолагі.

Дарослы пацыент, шпіталізаваны ў Галоўны ваенны медыцынскі клінічны цэнтр нумар 432 Узброеных Сіл Беларусі, таксама стабільны. Яго стан сярэдняй цяжкасці. Медыкі не выключаюць яго пераводу сёння з рэанімацыі ў аддзяленне.

нг

Пасля атакі на аўтобус, Лукашэнка загадаў, каб арганізаваныя групы дзяцей не ездзілі за мяжу без дазволу дзяржавы

18.06.2026 12:30
Для праезду да месца назначэння бацькі нанялі аўтобус прыватнай кампаніі. 

Украінская разведка заявіла пра доказы адсутнасці ўкраінскіх БПЛА падчас удару па аўтобусе з беларускімі дзецьмі

18.06.2026 15:43
Быццам бы гэта вынікае з перахопленага расійскага дакумента.