Беларуская Служба

Сяргей Ціханоўскі вывучае ў ЗША англійскую мову і збіраецца паступаць у ВНУ

21.06.2026 18:24
Ціханоўскі на свабодзе ўжо год.
 .
Сяргей Ціханоўскі.Кадр са звароту.

Сяргей Ціханоўскі падсумаваў год на свабодзе. Былы прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты быў у групе палітычных вязняў, якія выйшлі на волю 21 чэрвеня 2025 года. Гэта быў вынік перамоў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і спецпасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.

Ціханоўскі падзякаваў усім, хто прычыніўся да вызвалення палітвязняў, а таксама сваёй жонцы.

— Дзякую Джону Коўлу, Крыстаферу Сміту, генералу Кіту Келагу і ўсім, хто ўдзельнічаў у маім вызваленні. Дзякуючы вам мне было выратавана жыццё. Асаблівая падзяка маёй жонцы Святлане. Увесь гэты час яна змагалася не толькі за мяне, але і за Беларусь, за права беларусаў жыць у свабоднай краіне. Я ведаю, праз што ёй прыйшлося прайсці. Святлана, я кахаю цябе і ганаруся табой. Вызваленне астатніх палітычных зняволеных залежыць ад шматлікіх фактараў. Я не магу ўплываць на ўсё, але не перастаю спрабаваць. Ніхто не павінен заставацца за кратамі за свае перакананні.

Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзіцца ў ЗША, і, відаць, намераны там застацца даўжэй.

— У Лос-Анджэлесе я вывучаю англійскую мову, рыхтуюся да паступлення ва ўніверсітэт, пішу кнігу і займаюся творчасцю. Адаптацыя да жыцця на волі — гэта няпростае выпрабаванне. Кожны новы дзень нагадвае мне, наколькі каштоўныя сям'я, свабода і магчымасць казаць праўду. Палітыка дыктатара прывяла да таго, што Беларусь гэтымі днямі зноў балансуе на мяжы вайны. Я малюся аб тым, каб гэтага не адбылося.

Крыніца: Страна для жизни

нг