Еўрапейская камісія пракаментавала заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які запатрабаваў ад Аляксандра Лукашэнкі цягам тыдня дэмантаваць рэтранслятары, што, паводле Кіева, выкарыстоўваюцца для навядзення расійскіх дронаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Прэс-сакратарка Еўракамісіі Аніта Гіпер нагадала, што беларускія ўлады працягваюць падтрымліваць расійскую агрэсію супраць Украіны. Паводле яе слоў, Мінск таксама неаднаразова здзяйсняў правакацыі супраць Еўрасаюза, у тым ліку парушаў паветраную прастору краін ЕС і выкарыстоўваў міграцыйны ціск на знешніх межах супольнасці.
— Еўрасаюз гатовы рабіць далейшыя дзеянні і захады, пакуль беларускія ўлады працягваюць сваю цяперашнюю палітыку. І, вядома, Украіна мае права абараняцца, — заявіла Гіпер.
Раней Зяленскі прыгразіў, што калі Беларусь не прыбярэ рэтранслятары самастойна, Украіна зробіць гэта ўласнымі сіламі.
эж