У прыватнасці, за мінулыя тыдні ім стала вядома пра шэраг выпадкаў, калі да бацькоў беларусаў замежжа прыходзяць з пагрозамі і патрабуюць кантакты дзяцей, спасылаючыся на тое, што дзеці звязаныя з Цэнтрам новых ідэй (аналітычна-асветніцкі цэнтр, прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем у 2025 годзе).
Паведамляецца, што кантакт часцей за ўсё пачынаецца праз бацькоў: ім тэлефануюць, задаюць пытанні пра дзяцей і перадаюць патрабаванне ўсталяваць прамы кантакт.
«Dissidentby» адзначае, што такія кантакты — гэта сістэмная частка па пошуку людзей для супрацоўніцтва і збору інфармацыі.
У сваім ТГ-канале ініцыятыва змяшчае рэкамендацыі таго, як сябе паводзіць у такіх выпадках. У першую чаргу гэта размова з бацькамі, каб патлумачыць ім базавыя правілы бяспекі.
ав