Урад Беларусi 24 чэрвеня прыняў пастанову “Аб закрыцці амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Экватарыяльнай Гвінеі”, вынікае з інфармацыі, размешчанай на Нацыянальным прававым партале. Тэкст дакумента пакуль недаступны, паведамляе «Позірк».
Адметна, што замежная ўстанова павінна была адкрыцца да 1 жніўня 2024 года ў адпаведнасці з пастановай урада № 930 ад 22 снежня 2023 года.
Пасля гэтага ў інфармацыйных матэрыялах МЗС з’яўляліся звесткі аб сустрэчах часовага паверанага ў справах Беларусі ў Экватарыяльнай Гвінеі Уладзіслава Жура. На сустрэчах сярод іншага абмяркоўвалася пытанне адкрыцця амбасады Экватарыяльнай Гвінеі ў Беларусі, аднак прагрэсу, па ўсёй бачнасці, дасягнута не было. Не быў прызначаны і амбасадар Беларусі ў афрыканскай краіне.
10 чэрвеня гэтага года Жур сустракаўся з віцэ-прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіангам Нгемай Манге, аднак у прэс-рэлізе МЗС Беларусі не сказана, ці абмяркоўвалася пытанне дыпламатычнай прысутнасці дзвюх краін на тэрыторыі адна ў адной.
aз