У Беларусі ў 2024 годзе былі зарэгістраваныя 16 грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) парафіяў. Як стала вядома «Свабодзe», абавязковую перарэгістрацыю ў апошнія гады не прайшлі чатыры з іх: у Брэсце, Баранавічах, Івацэвічах (то бок, усе ў Брэсцкай вобласці) і адна ў Оршы.
Маштабную перарэгістрацыю рэлігійных суполак улады Беларусі распачалі пасля падпісання ў канцы 2023 годa закону «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый». Падаць дакументы на перарэгістрацыю ўсе рэлігійныя суполкі Беларусі мусілі да 1 ліпеня 2025 годa.
Сярод новых патрабаванняў да вернікаў — поўная забарона на любую палітычную дзейнасьць, абавязковае беларускае грамадзянства кіраўніка аб’яднання. Суполкі таксама мусілі падаць абноўленыя звесткі пра вернікаў — не менш за 20 асобаў для парафіі ці іншага аб’яднання. Зрабіць гэта з розных прычынаў змаглі не ўсе.
aз