Святлана Ціханоўская прымае ўдзел у Канферэнцыі па аднаўленні Украіны, якая 25-26 чэрвеня праходзіць у польскім Гданьску.
Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў Украіны і еўрапейскіх лідараў. Яно прысвечана пытанням пасляваеннага аднаўлення краіны і аб'ядноўвае палітыкаў і прадстаўнікоў бізнесу, паведамляе reform.news.
Гаспадаром канферэнцыі выступае прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск. Украінскую дэлегацыю ўзначальвае прэмʼер-міністр Юлія Свірыдзенка. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не прыехаў у Гданьск на фоне праблем у польска-ўкраінскіх адносінах, якія ўзніклі пасля прысваення аднаму з падраздзяленняў імя «Герояў УПА», што выклікала рэзкую рэакцыю ў Польшчы. У прыватнасці, прэзідэнт краіны Караль Наўроцкі пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага арла.
Таксама сярод удзельнікаў канферэнцыі старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта, кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, кіраўнікі ўрадаў і лідары іншых краін ЕС.
вс