Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Аляксандр Сырскі заявіў, што падчас пагрозаў з Беларусі неабходна ствараць новыя брыгады, каб гарантавана адбіць магчымы наступ.
— Вораг, дарэчы, скарэктаваў свае планы і збіраецца сёлета яшчэ стварыць новыя дывізіі і пяць брыгадаў. Мы вымушаныя рэагаваць на такія дзеянні. На вайне ініцыятыву або перахопліваеш, або аддаеш. Трэцяга няма, — сказаў Аляксандр Сырскі ў каментары ўкраінскаму выданню LIGA.net, паведамляе Радыё «Свабода».
Паводле яго, Расія, не дасягаючы поспехаў на асноўных кірунках, вырашыла пашырыць арэал сваіх актыўных дзеянняў на поўначы Украіны, а гэта, згодна з планамі Масквы, павінна прывесці да падаўжэння лініі актыўнага фронту на 160 км.
Аляксандр Сырскі адзначыў, што Расія пераважае ў колькасці вайскоўцаў і ўзбраення, таму, каб гарантавана адбіць гэты магчымы наступ і абараніць тэрыторыю, Украіне трэба сфармаваць новыя брыгады.
Паводле яго, цяпер лінія фронту істотна павялічылася ў глыбіню.
— Таму, калі фронт павялічваецца ў шырыню і ў глыбіню, арыфметыка няўмольная: патрэбныя новыя вайсковыя часткі, — дадаў ён.
вс