Беларуская Служба

Кнігі двух беларускіх пісьменнікаў уключылі ў доўгі спіс еўрапейскай прэміі «Ангелус»

29.06.2026 11:09
Як адзначаецца на сайце прэміі, у доўгі спіс уключылі творы 14 пісьменнікаў з Польшчы, Украіны, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Балгарыі, Венгрыі і Чэхіі.
Беларускія кнігіПавел Залескі/Беларуская служба Польскага радыё/polskieradio.pl/by

У доўгі спіс літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы «Ангелус» уключылі кнігу беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам. Тры аповесці» ў перакладзе Багдана Задуры на польскую мову, а таксама кнігу Святланы Курс (Ева Вежнавец) «Па што ідзеш, воўча?» у перакладзе Малгажаты Бухалік на польскую мову.

Як адзначаецца на сайце прэміі, у доўгі спіс уключылі творы 14 пісьменнікаў з Польшчы, Украіны, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Балгарыі, Венгрыі і Чэхіі.

Кароткі спіс прэміі, у якім застануцца толькі сем кніг, абвесцяць у пачатку верасня.

Аўтар кнігі-пераможцы атрымае 150 тысяч. Па 5 тысяч таксама атрымаюць усе аўтары, якія трапяць у фінал. Асобна з 2010 году прэмію «Ангелус» прысуджаюць за пераклад — перакладчык кнігі-пераможцы атрымае 40 тысяч.
Літаратурная прэмія Цэнтральнай Еўропы «Ангелус» прысуджаецца за найлепшую кнігу, апублікаваную на польскай мове за папярэдні год. Выдаўцы могуць намінаваць на яе атрыманне жывых аўтараў з 21 краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Прэмія ўяўляе сабой статуэтку анёла.

Адзіным беларускім аўтарам, які атрымліваў літаратурную прэмію «Ангелус», з'яўляецца Святлана Алексіевіч. Наталка Бабіна са сваёй кнігай «Рыбін горад» уваходзіла ў кароткі спіс (таксама ў 2011 годзе). Саша Філіпенка ў 2020 годзе за кнігу «Вяртанне ў Астрог» атрымаў спецыяльны прыз «Выбар чытачоў», які ўручаецца па выніках анлайн-галасавання.

Свабода/ав