Родныя — сын і жонка — арганізоўваюць дастаўку на радзіму цела 54‑гадовага Андрэя Мацаля.
Стала вядома пра смерць у Францыі беларускага дальнабойшчыка Андрэя Мацаля. Ён памёр 24 чэрвеня 2026 года. У той дзень тэмпература паветра ў Францыі ўздымалася да 44 градусаў.
Андрэй Мацаль нарадзіўся ў 1972 годзе. Скончыў школу ў Докшыцах, а таксама Калінінградскае мараходнае вучылішча. Доўгі час працаваў дальнабойшчыкам.
Чакаецца, што цела Андрэя Мацаля прывязуць у родныя Докшыцы ў канцы тыдня. Тады ж будзе арганізавана развітанне і пахаванне.
яс