Беларуская Служба

Польскія ксяндзы знайшлі выхад, каб іх не высылалі з Беларусі

03.07.2026 14:28
Калі святары атрымаюць беларускае грамадзянства, ім больш не спатрэбіцца атрымліваць дазволу на служэнне.
.  .
Ксёндз. Ілюстрацыйны здымак.Gregory Dean/ Shutterstock

Апошнім часам беларускія чыноўнікі сталі высылаць з краіны польскіх ксяндзоў, якія гадамі, а то і дзесяцігоддзямі служылі ў Беларусі. Ім не падаўжаюць дазволы на служэнне ў краіне.

Пасля 36 гадоў служэння пакінуў Беларусь ксёндз з Налібокаў Мар'ян Шэршань, які аднавіў там касцёл. Са Старых Васілішкаў выехаў айцец Збігнеў Драгула, які служыў у Беларусі 27 гадоў. Таксама пакідае краіну пробашч парафіі ў Свіры Багуслаў Маджэеўскіпаведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на выданне katolik.life.

Ксёндз Лех Баханэк, які 25 гадоў служыў у Івянцы, як і некалькі іншых святароў, плануюць падаць заявы на атрыманне беларускага грамадзянства.

— Менавіта такую ўмову, наколькі было вядома вернікам, ставілі прадстаўнікі ўладаў польскім ксяндзам, якія служаць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, — піша выданне.

Калі святары атрымаюць беларускае грамадзянства, ім больш не спатрэбіцца атрымліваць дазволу на служэнне. Праўда, ёсць небяспека, што ў атрыманні грамадзянства могуць адмовіць — такія выпадкі здараліся раней.

вс