Беларуская Служба

У чэрвені Беларусь паставіла ў Расію рэкордны аб’ём паліва

05.07.2026 20:22
Мінск перанакіраваў у суседнюю краіну аб’ёмы паліва, якія раней прызначаліся для дзяржаў Цэнтральнай Азіі.
   .
Чыгуначныя цыстэрны з палівам. Pavlofox/pixabay.com/CC0 Public Domain

1–25 чэрвеня Беларусь паставіла ў Расію рэкордныя 141 тыс. т паліва – у 2,4 раза больш, чым у маі, паведамляе расійскае выданне «Ведомости» са спасылкай на даныя Цэнтра цэнавых індэксаў РФ (ЦЦІ).

Падкрэсліваецца, што ў чэрвені 2025 года аб’ём імпарту бензіну з Беларусі склаў усяго 1 тыс. т, інфармуе «Позірк».

Паводле звестак ЦЦІ, Мінск перанакіраваў у суседнюю краіну аб’ёмы паліва, якія раней прызначаліся для дзяржаў Цэнтральнай Азіі.
На думку экспертаў, рост паставак бензіну з Беларусі дазволіць палепшыць сітуацыю з палівам на расійскім рынку, але не зможа цалкам пакрыць дэфіцыту бензіну.

Паводле слоў эксперта па энергетыцы Кірыла Радзівонава, Беларусь здольная экспартаваць 1 млн 800 тыс. – 2 млн т бензіну ў год – гэта значыць 150–170 тыс. т у месяц. Пры гэтым, паводле даных крыніц агенцтва Reuters, гэтым летам спажыванне бензіну ў Расіі складае не менш за 110 тыс. т у суткі.

вс