Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская заклікала ўзмацніць абарону Украіны пасля атакі на Кіеў

20.07.2026 12:54
У ноч на 19 ліпеня Расія нанесла адзін з самых маштабных удараў па Кіеве за апошні час.
        .
Знішчаная кватэра ў Кіеве ў выніку расійскага начнога абстрэлу. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская выказала падтрымку жыхарам Кіева пасля чарговай масіраванай расійскай атакі на ўкраінскую сталіцу. Палітык заявіла, што Украіне неабходна як мага хутчэй атрымаць дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны для абароны мірнага насельніцтва. Пра гэта Ціханоўская напісала ў сацыяльнай сетцы X, паведамляе Reform.news.

— Сёння раніцай мае думкі з жыхарамі Кіева, якія перажылі чарговую ноч жаху. Расія нанесла масіраваны ўдар балістычнымі ракетамі па горадзе, дзе мільёны людзей спрабуюць жыць сваім жыццём. Украіне патрэбныя сродкі для абароны свайго народа. Кожная затрымка каштуе чалавечых жыццяў, — адзначыла Ціханоўская.

У ноч на 19 ліпеня Расія нанесла адзін з самых маштабных удараў па Кіеве за апошні час. Паводле ўкраінскіх уладаў, па краіне былі выпушчаны больш за 40 ракет розных тыпаў і 120 ударных беспілотнікаў, большасць з якіх была накіравана на сталіцу.

эж