Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская запрашае на Канферэнцыю «Новая Беларусь»

21.07.2026 13:00
На канферэнцыі будзе месца і для важных пытанняў, і для спрэчак, і для сустрэчаў, запэўнівае Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская запрашае на Канферэнцыю «Новая Беларусь»t.me/tsikhanouskaya

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская запрашае ўсіх беларусаў і беларусак, якім неабыякавая будучыня Беларусі», на пятую Канферэнцыю «Новая Беларусь», якая 8-9 жніўня 2026 года пройдзе ў Варшаве.

— Для мяне гэта заўсёды асаблівая сустрэча, — запэўнівае Святлана Ціханоўская, у сваім звароце ў сацсетках. — На канферэнцыі будзе месца і для важных пытанняў, і для спрэчак, і для сустрэчаў, якія было так складана запланаваць. Рэгістрацыя ўжо адкрытая, таму, спадзяюся, да сустрэчы ў Варшаве, — сказала Святлана Ціханоўская.

Як запэўнівае прэс-служба Святланы Ціханоўскай, мерапрыемства будзе прысвечанае абмеркаванню тых зменаў, што адбыліся за апошні час, асэнсаванню таго, хто і як дапамагае беларусам і Беларусі, разгляду перспектываў развіцця сітуацыі ў рэгіёне, вызначэнню таго, якое месца ў гэтых працэсах займаюць і будуць займаць беларускія дэмакратычныя сілы, беларусы і Беларусь увогуле.

Для ўсіх, хто не зможа прысутнічаць у мерапрыемстве запланаваная анлайн-трансляцыя.

аз

Ціханоўская пра новы офіс у Варшаве: Гэта будзе своеасаблівы хаб для ўсіх беларусаў

19.07.2026 16:10
Святлана Ціханоўская з часткай сваёй каманды пераехала з Вільні ў Варшаву ў лютым бягучага года.