Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый выпусцілі сумесную заяву, у якой заяўляюць аб прызнанні Юрыя Трашчынскага палітычным зняволеным.
4 траўня 2026 года быў вынесены прысуд гукарэжысёру Юрыю Трашчынскаму, абвінавачанаму паводле часткі 3 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».
Гукарэжысёру інкрымінавалася супрацоўніцтва з радыёстанцыяй «Беларускае Радыё Рацыя», якую КДБ 16 студзеня 2024 года абвясціў «экстрэмісцкім фармаваннем».
Гомельскі абласны суд прызначыў Юрыю Трашчынскаму 2,5 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічынь.
7 ліпеня 2026 года, пасля адхілення Вярхоўным судом апеляцыйнай скаргі, прысуд набыў моц.
Юрый Трашчынскі больш за 20 гадоў адпрацаваў гукарэжысёрам у Белтэлерадыёкампаніі. Па звестках «Радыё Рацыя», пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падпісаў петыцыю супраць гвалту з боку сілавікоў, а пазней з'ехаў у Польшчу.
Сілавікі затрымалі Трашчынскага 15 лістапада 2025 года, калі толькі ён вярнуўся з-за мяжы ў Мінск.
аз