Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр замежных спраў Літвы: У ЕС не абмяркоўваюць перагляд санкцый супраць Беларусі

22.07.2026 08:44
Дыпламат падкрэсліў, што ў ЕС няма дыскусіі пра змякчэнне санкцыйнага рэжыму. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: gpk.gov.by

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што Еўрапейскі саюз не абмяркоўвае магчымы перагляд санкцый супраць Беларусі. Паводле яго, пакуль Мінск застаецца крыніцай гібрыдных пагроз і падтрымлівае Расію ў агрэсіі супраць Украіны, Вільня не бачыць падстаў для змены сваёй пазіцыі  — паведамляе reform.news.

— Я не бачу тут ніякіх згадак пра магчымую нармалізацыю без змены гэтых дзвюх умоў, — сказаў Будрыс, маючы на ўвазе спыненне варожых дзеянняў Беларусі супраць Літвы і яе падтрымкі Расіі.

Дыпламат падкрэсліў, што ў ЕС няма дыскусіі пра змякчэнне санкцыйнага рэжыму. Паводле яго, санкцыі ўведзены праз парушэнні правоў чалавека, дапамогу Расіі ў агрэсіі, выкраданне дзяцей і іншыя дзеянні беларускіх уладаў. 

— Пакуль гэтыя падставы не зменяцца, я не магу ўявіць, як Еўрапейскі саюз зможа змяніць сваю пазіцыю, — заявіў ён.

Будрыс таксама адзначыў, што Літва захоўвае тэхнічныя каналы сувязі з Беларуссю для прадухілення інцыдэнтаў, але не бачыць неабходнасці ў павышэнні ўзроўню палітычных кантактаў.

эж