Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) выключыла з санкцыйнага спісу кампанію BEL-KAP-STEEL, зарэгістраваную ў Маямі, — піша REFORM.news.
Санкцыі супраць кампаніі былі ўведзеныя ў 2023 годзе. Тады ж ЗША ўвялі абмежаванні супраць ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія», якому належыць 50% долі ў BEL-KAP-STEEL.
Кампанія зарэгістраваная ў ЗША і звязаная з БМЗ праз структуру ўласнасці. У апублікаванай інфармацыі не ўдакладняецца, чаму амерыканскія ўлады прынялі рашэнне выключыць BEL-KAP-STEEL з санкцыйнага спісу і ці паўплывае гэта на абмежаванні, якія дзейнічаюць непасрэдна ў дачыненні да БМЗ.
эж