Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Суд у Польшчы прадоўжыў тэрмін утрымання пад вартай беларусу, які падазраецца ў супрацоўніцтве з расійскай разведкай

06.08.2026 18:01
Беларусу ў Польшчы можа пагражаць да 8 гадоў пазбаўлення волі.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд у Любліне прадоўжыў тэрмін утрымання пад вартай беларусу, які падазраецца ў супрацоўніцтве з расійскай разведкай. Паводле следства, Віталь С. рыхтаваў акт дыверсіі на Любліншчыне, у тым ліку падпал склада ў Хэлме.

Прэс-сакратарка акруговага суда ў Любліне суддзя Марта Смех (Marta Śmiech) паясніла, што на рашэнне суда паўплывалі два асноўныя фактары.

— Пагроза пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, а таксама абгрунтаваныя асцярогі, што абвінавачаны можа ўцячы або схавацца, паколькі ён з'яўляецца замежнікам і не мае пастаяннага месца жыхарства ў Польшчы. Паводле суда, гэта выклікае абгрунтаваную асцярогу, што ў выпадку адмены меры стрымання пад вартай ён можа паспрабаваць уцячы за мяжу, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, — заявіла прадстаўніца суда.

Віталь С. застанецца за кратамі да лістапада. Беларусу можа пагражаць да 8 гадоў пазбаўлення волі.

IAR/аз