Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна рыхтуе стратэгію дачыненняў з Беларуссю

20.08.2026 18:17
Плануецца ўзмацненне супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
    .
Святлана Ціханоўская і Андрэй Сібіга. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Міністэрства замежных спраў Украіны рыхтуе стратэгію дачыненняў з Беларуссю. Кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга заявіў, што дакумент прадставяць Вярхоўнай Радзе пасля абмеркавання ў парламенцкім камітэце ў пытаннях замежнай палітыкі і міжпарламенцкай супрацы, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле Сібігі, беларускі кірунак застаецца пагрозай для бяспекі Украіны і Еўропы. Дыпламат заявіў, што Беларусь нясе адказнасць за расійскую агрэсію, а рэжым Аляксандра Лукашэнкі павінен быць прыцягнуты да адказнасці.

Міністр таксама паведаміў пра ўзмацненне супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. У МЗС прызначылі пасла па асаблівых даручэннях, адказнага за гэты кірунак.

Андрэй Сібіга зрабіў гэтую заяву  19 жніўня падчас свайго выступу ў Вярхоўнай Радзе перад галасаваннем за яго перапрызначэнне на пасаду міністра замежных спраў Украіны.

эж