Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі выявілі 28 асоб, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу. Пры высвятленні абставін незаконнага перасячэння асобамі дзяржаўнай мяжы і правядзенні паглыбленага агляду прылеглай тэрыторыі памежнікі выявілі падземны ход, прыхаваны пад мохам, у зоне адказнасці аддзела памежнай аховы Каплава, у 20 метрах ад мяжы.
28 асобам было прад'яўлена абвінавачанне ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы ў адпаведнасці з артыкулам 4 Закона аб Дзяржаўнай памежнай ахове. Яны былі вернуты ў краіну паходжання.
Гэта чарговы выпадак, калі мігранты з Беларусі праходзяць праз тунэль пад мяжой. Як ужо паведамлялася, у панядзелак, 10 жніўня, супрацоўнікі памежнай аховы выявілі 15 асоб, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу праз выкапаны падземны тунэль з боку Беларусі.
У Латвіі 11 жніўня пачалася аперацыя «VILKATIS», якая з'яўляецца мэтанакіраваным і скаардынаваным адказам дзяржавы на гібрыдную пагрозу — незаконную міграцыю з Беларусі, якая з'яўляецца інструментам беларускіх улад.
Мэта аперацыі — значна скараціць колькасць выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы ва ўсходняй частцы Латвіі і прадухіліць такія выпадкі ў будучыні.
нг