Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў статыстыку аб грашовых пераводах у першым паўгоддзі. У студзені-чэрвені жыхары краіны атрымалі пераводы на суму амаль 82,5 млн долараў, што на 6,9% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведамляе reform.news.
Сума дасланых з Беларусі пераводаў таксама вырасла. Яна павялічылася на 23,8% да 60,18 млн долараў.
Сярэдняя сума выходзячага пераводу ў другім квартале склала 864,4 долара (28,8% да мінулага года), а ўваходзячага – 602 долары (10,9%).
вс