Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне

22.08.2026 17:57
Беларускі знішчальнік Су-30, які паднялі для перахопу беспілотніка, збіць яго не змог.
  .
Месца падзення «Бандэролі».Крыніца: Тэлеграм-канал «Око Гора»

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала «Око Гора», перад падзеннем беспілотнік праляцеў каля 306 кіламетраў, з іх прыкладна 120 кіламетраў — над тэрыторыяй Беларусі. Пасля працяглага палёту ў дрона скончылася паліва, і ён упаў, паведамляе «Флагшток».

Беларускі знішчальнік Су-30, які паднялі для перахопу беспілотніка, збіць яго не змог.

Украінскія OSINT-аналітыкі мяркуюць, што месца падзення знаходзіцца ў раёне вёскі Лучыцы.

Раней паведамлялася, што беспілотнік увайшоў у паветраную прастору Беларусі а 4:00 раніцы 22 жніўня ў суботу.

вс