Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Джон Коўл анансаваў новае вызваленне палітвязняў

23.08.2026 17:29
Апошні візіт Джона Коўла ў Беларусь адбыўся 19 сакавіка. 
       .  2025 .
Джон Коўл у Мінску пасля перамоў з Лукашэнкам. Верасень 2025 года.YouTube/screen

Спецпасланнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл заявіў, што чакае чарговага буйнога вызвалення беларускіх палітвязняў «у самы бліжэйшы час». Пра гэта ён расказаў выданню The New York Times у вялікім інтэрв’ю, паведамляе «Еўрарадыё».

Коўл дадаў, што яго галоўная мэта, каб на волю выйшлі ўсе палітвязні, якія застаюцца ў Беларусі. Пасля гэтага дыпламат хоча заняцца вызваленнем зняволеных у іншых краінах.

Апошні візіт Джона Коўла ў Беларусь адбыўся 19 сакавіка. Тады беларускі рэжым вызваліў 250 палітвязняў у абмен на знаццё санкцый з Міністэрства фінансаў і шэрагу беларускіх банкаў.

Таксама ў размове з журналістамі Коўл распавёў пра самі перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і тое, што вялікую ролю ў іх поспеху адыгралі нефармальны стыль камунікацыі і гумар.

— Гумар – гэта каласальная зброя. Калі вам удаецца рассмяшыць іншага чалавека, вы ўжо на паўдарозе да мэты і больш не ўспрымаецеся як пагроза, – сказаў Коўл.