Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі святар змог застацца служыць у Беларусі

24.08.2026 14:12
Гэта кусташ санктуарыя ў Браславе.
ксёндз Станіслаў Мжыглуд і біскуп Віцебскі Алег Буткевічhttps://katolik.life/bel/news/tserkov/item/6074-pershy-pazity-ny-pryklad-kustash-sanktuaryya-braslave-zmog-zastatstsa-sluzhyts-u-belarusi.html

Ён быў сярод тых святароў з Польшчы, якія не атрымалі ад дзяржаўных уладаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі, паведамляе Katolik.life

Аднак падчас сёлетняга фэсту ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, які прайшоў 21-22 жніўня, пілігрымаў зноў сустракаў шматгадовы кусташ гэтага каталіцкага санктуарыя ксёндз Станіслаў Мжыглуд.

Раённая газета апублікавала здымак са святаром і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, і прадставіла ксяндза Станіслава менавіта кусташам.

Нагадаем, у траўні стала вядома, што пробашч у Браславе і яшчэ двое святароў дыяцэзіі, усе — грамадзяне Польшчы, не атрымалі ад дзяржаўных уладаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі.

Затым вернікі даведаліся, што двое з гэтых святароў выехалі з краіны, а ксёндз Станіслаў, на просьбу біскупа, атрымаў новы дазвол на тры месяцы. Яго тэрмін заканчваўся 15 жніўня.

Аднак і пасля гэтай даты браслаўскі кусташ змог застацца, што пацвярджае інфармацыя афіцыйнай прэсы. Наколькі вядома, яму выдалі чарговае падаўжэнне дазволу на рэлігійную дзейнасць, а святар падрыхтаваў дакументы для атрымання беларускага грамадзянства.

Таксама вернікам вядома, што не ўсе святары Гродзенскай і Мінска-Магілёўскай дыяцэзій, якія таксама не атрымалі дазвол на далейшае служэнне, пакінулі Беларусь. Некаторыя працягваюць заставацца ў краіне і чакаюць перагляду рашэння на вышэйшым ўзроўні пасля просьбы, скіраванай Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім.

яс