Праверка заснавальнікаў арганізацый у КДБ уводзіцца ў якасці абавязковага элемента працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі дзвюх распаўсюджаных дагэтуль арганізацыйна-прававых формаў грамадзянскай супольнасці: прыватныя ўстановы ды асацыяцыі (саюзы), паведамляюць праваабаронцы..
Гэта чарговыя негатыўныя змены для прававога асяроддзя грамадзянскай супольнасці, якія адбываюцца пасля кампаніі масавай прымусовай ліквідацыі НКА ў 2021-2025, узмацнення жорсткасці патрабаванняў для стварэння грамадскіх аб’яднанняў, перарэгістрацыі палітычных партый і рэлігійных арганізацый. Улады метадычна закрываюць нават нязначныя прагалы ў заканадаўстве, якімі няўрадавыя ініцыятывы маглі скарыстацца для легальнага афармлення сваёй грамадскай дзейнасці, зазначае ПЦ «Вясна».
Пры гэтым праваабаронцы зазначаюць, што ўвядзенне папярэдняй праверкі заснавальнікаў НКА ў спецслужбах будзе празмернай і непрапарцыйнай мерай, якая не з’яўляецца неабходнай у дэмакратычным грамадстве.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл