На рамонт вытворча-бытавога комплексу санаторыя «Белоруссия» ў захопленым Расіяй Крыме з беларускага бюджэту вылучаць 1 млн 500 тыс. рублёў. Адпаведная пастанова Савета міністраў з'явілася 25 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Еўрарадыё».
Сродкі перададуць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, якому санаторый падпарадкоўваецца. Грошы выдзяляць са сродкаў бюджэту. Іх пераразмяркуюць з выдаткаў запланаваных на іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, на міжнародную дзейнасць і на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і выдавецтвы.
Санаторый «Белоруссия» ў крымскім Карэізе фармальна размяшчаецца на тэрыторыі Украіны. Аднак пасля расійскай анексіі Крыма ў 2014 годзе фактычна ўстанова апынулася пад расійскім кантролем.
вс