МУС Беларусі, міліцыя.здымак з адкрытых крыніц
14 жніўня супраць беспрацоўнага 42-гадовага лёзненца была распачатая крымінальная справа па арт. 369 КК РБ – Абраза прадстаўніка ўлады. Паводле следчых, мужчына негатыўна выказаўся на адрас намесніка пракурора Лёзненскага раёна – напісаў каментар «з выкарыстаннем грубай нарматыўнай лексікі» да адной з публікацый на старонцы ў «Інстаграме» лёзненскай раёнкі «Сцяг перамогі». Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».
У рэдакцыі каментар выдалілі і паскардзіліся ў міліцыю. Аўтар допіса затрыманы.
вс