Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнкаўскія сілавікі вучацца змагацца з «дэструктыўнымі сіламі»

26.08.2026 15:19
У Мінскай вобласці прайшлі камандна-штабныя вучэнні сілавікоў па дзеяннях пры масавых беспарадках, надзвычайных сітуацыях і тэрарыстычных пагрозах.
Вучэнні сілавікоў у Беларусі@modmilby/Міністэрства абароны РБ

У Мінскай вобласці засяроджана вялікая колькасць буйных прадпрыемстваў і арганізацый, якія «могуць стаць абʼектамі ўздзеяння дэструктыўных сіл», заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на комплексных камандна-штабных вучэннях УУС Мінаблвыканкама 26 жніўня.

Месца правядзення ў рэлізе МУС не пазначана. Пра старт мерапрыемства паведаміла напярэдадні ведамасная газета «На страже».

Адзначалася, што на ім «мадэляваліся розныя сцэнары развіцця сітуацыі, аналізаваліся аспекты рэагавання, у тым ліку зладжанасць узаемадзеяння на ўсіх узроўнях». Канкрэтыка не прыводзілася.

У вучэнні бралі ўдзел супрацоўнікі Следчага камітэта, якія разам з байцамі СОБР трэніраваліся ва ўмовах, набліжаных да баявых, і вучыліся адбіваць напад, займаць «апорны пункт праціўніка» і затрымліваць умоўных злачынцаў.

У вучэннях таксама адпрацоўвалася выкарыстанне спецтэхнікі МНС.

Крыніца: Позірк/юл