Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За апошнія месяцы сярэдні заробак ў Беларусі вырас на 170 рублёў

26.08.2026 16:21
Найбольш у Беларусі зарабляюць у Мінску працаўнікі сферы інфармацыі ды сувязі.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Evgeny GoTown.ru z Pixabay/CC0

У маі сярэдні налічаны заробак у Беларусі складаў 3003,5 рубля, у чэрвені, паводле Белстату, ужо складаў 3104,1 рублі. У ліпені бягучага году намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі склала 3172 рублі. То бок адбыўся рост на 168 рублёў.

Пры гэтым заробак у Мінскай вобласці склаў 3235,6 рублёў, Брэсцкай — 2865,9 рублёў, Гродзенскай  2859,1 рубель, Гомельскай  2797,4 рублі, Віцебскай  2697,8 рублёў, Магілёўскай  2684,8 рублёў.

Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску  4116,3 рублі. Самыя высокія заробкі зафіксаваны ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі  6413 рублёў.

юл