Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Украіне завялі справу за перадачу Беларусі праграмы для трэнажораў па падрыхтоўцы вайсковых пілотаў

27.08.2026 16:40
Па месцы пражывання падазраванага правялі вобшукі, падчас якіх сканфіскавалі шэраг электронных носьбітаў і мабільных тэлефонаў.
 -29   .
Знішчальнік МіГ-29 Паветраных сіл Украіны.крыніца: X.Com/Defense of Ukraine @DefenceU

Грамадзянін Украіны ў абыход санкцый і ў парушэнне правілаў міжнароднай перадачы тавараў і паслуг падвойнага прызначэння перадаў Беларусі праграмнае забеспячэнне для стацыянарнага комплекснага трэнажора «КТС 21М» вайсковага прызначэння.

Як ад інфармаванай крыніцы стала вядома «Свабодзе», у справе фігуруюць некалькі грамадзян Украіны, адзін з якіх нібыта працуе ў Беларусі на ЗАТ «Група вытворчых тэхналогій і авіяцыйнага машынабудаўніцтва «Аэрамаш», што ў Мачулішчах пад Мінскам.

Паводле ўкраінскіх следчых, перадача тэхналогій адбылася не пазней чэрвеня 2025 года праз адзін з месэнджараў. За гэта ўкраінец нібыта атрымаў 1 тысячу долараў. Цяпер суд абмежаваў свабоду падазраванага так званымі асабістымі абавязкамі, што больш вядома як падпіска аб нявыездзе.

Украінец, які перадаў тэхналогіі свайму былому калезе па Інстытуце аўтаматызаваных сістэм Акадэміі навук Украіны, раней працаваў канструктарам модульных электронных авіяцыйных трэнажораў для вайсковых верталётаў МІ-8, МІ-24, знішчальнікаў МіГ-29 і транспартных вайсковых самалётаў тыпу ІЛ-76.

Па месцы пражывання падазраванага правялі вобшукі, падчас якіх канфіскавалі шэраг электронных носьбітаў і мабільных тэлефонаў.

аз

Апытанне: як змянілася стаўленне ўкраінцаў да беларусаў і Лукашэнкі за апошнія гады

27.08.2026 15:35
Паводле вынікаў апытання, стаўленне ўкраінцаў да Аляксандра Лукашэнкі і беларусаў вельмі моцна змянілася.