Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Севярынец заклікае стварыць беларускі ўніверсітэт у Польшчы

02.09.2026 10:24
Універсітэт, паводле яго задумы, павінен рыхтаваць новую беларускамоўную эліту – гуманітарную, тэхнічную і эканамічную.
       ,  2026 .
Павел Севярынец у студыі Беларускай службы Польскага радыё, май 2026 года. Фота: Беларуская служба Польскага радыё

ЕГУ, «Вольны ўніверсітэт», Беларуская акадэмія і Універсітэт Валовіча – Павел Севярынец у эфіры беластоцкага Радыё Рацыя прапанааваў аб’яднаць гэтыя праекты і стварыць у Польшчы паўнавартасны беларускі ўніверсітэт.

На яго думку, найбольш перспектыўным месцам можа стаць Падляшша – рэгіён з беларускай меншасцю, вялікай колькасцю беларусаў, якія выехалі пасля 2020 года, і магчымасцю падтрымкі з боку польскай дзяржавы.

Севярынец лічыць, што ў Польшчы такая мадэль можа спрацаваць значна лепш, чым цяперашні фармат ЕГУ. Універсітэт, паводле яго задумы, павінен рыхтаваць новую беларускамоўную эліту – гуманітарную, тэхнічную і эканамічную.

Сярод патэнцыйных выкладчыкаў палітык называе вядомых беларускіх інтэлектуалаў, пісьменнікаў і гісторыкаў. На яго думку, такая каманда магла б прыцягнуць у Падляшша беларускую моладзь і стварыць адукацыйны цэнтр, арыентаваны на будучыню Беларусі.

Галоўны аргумент Севярынца – Беларусі патрэбная ўласная сістэма вышэйшай адукацыі на мове, якая фармуе нацыянальную эліту і рыхтуе кадры для будучых пераменаў.

«Без вышэйшай адукацыі нацыя не існуе. Нам патрэбны гэты ўніверсітэт», – падкрэслівае палітык.

яс