Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У беларускай сталіцы ўпаў попыт на кватэры на другасным рынку

04.09.2026 12:34
У мінулым месяцы ў Мінску было зарэгістравана 959 здзелак з кватэрамі.
.
Ілюстрацыя. Фота: kufar.by

У Мінску скарацілася колькасць здзелак з кватэрамі на другасным рынку. Гэта вынікае са статыстыкі за жнівень, якую апублікавала Нацыянальнае кадастравае агенцтва, аб чым піша Devby.

У мінулым месяцы ў Мінску было зарэгістравана 959 здзелак з кватэрамі. Гэта менш, чым у ліпені (1124) і чэрвені (1216). Але НКА адзначае, што частка продажы і куплі нерухомасці дарэгіструецца ў верасні, і канчатковае значэнне за жнівень вырасце.

Агенцтва мяркуе, што частку попыту з другаснага рынку на першасны магла перацягнуць праграма крэдытавання пад 1%, запушчаная з 10 жніўня. Аб’ёмы долевага будаўніцтва ў статыстыцы не ўлічваюцца.

Пры гэтым у Віцебску другі месяц запар фіксуецца рост: 224 здзелкі супраць 216 у ліпені і 191 у чэрвені. Ва ўсіх астатніх абласных цэнтрах паказчык знізіўся ў параўнанні з ліпенем. Але лідарам сярод іх з'яўляецца Гродна: 226 здзелак (на піку ў ліпені была 281).

нг