Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Юрась Беленькі: Рэальны шанец на імпічмент Лукашэнкі сапраўды быў

05.09.2026 14:27
Не атрымалася, таму што ў парламенце не было дэпутатаў БНФ.
 .
Юрась Беленькі.Фота: Радыё Рацыя

5 верасня 1996 года дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі XIII склікання пачалі збор подпісаў за імпічмент Аляксандру Лукашэнку. Патрэбныя для пачатку канстытуцыйнай працэдуры подпісы былі сабраныя ў лістападзе. 19 лістапада 73 дэпутаты звярнуліся ў Канстытуцыйны суд, які ў той жа дзень распачаў вытворчасць па справе аб парушэнні прэзідэнтам Канстытуцыі.

Сарвалі імпічмент расійскія «міратворцы», — распавёў Радыё «Рацыя» сябра КХП-БНФ, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Юрась Беленькі:

— Рэальны шанец сапраўды быў. Прычына, чаму гэты імпічмент абвяшчаўся. Як раз таму, што ўжо два гады ішло знішчэнне інстытуцый дэмакратыі ў Беларусі Лукашэнкам з дапамогай расійскіх спецслужбаў. Гэта ўжо было лагічнае дзеянне, каб спыніць гэты працэс.

Паводле Юрася Беленькага, сітуацыя была б іншай, каб у Вярхоўным Савеце былі сябры партыі БНФ:

— Не атрымалася, таму што ў парламенце не было дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту. Трэба часам вельмі імкліва прымаць рашэнні, з такім разуменнем мы і працавалі. А тут я бачыў нейкі дыскусійны клуб.

Пазней пад ціскам расійскага кіраўніцтва старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі і старшыня Канстытуцыйнага Суда Валерый Ціхіня падпісалі пагадненне з Лукашэнкам, якое спыніла працэдуру імпічменту з усімі далейшымі наступствамі.