Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

73‑гадовага афганца асудзілі па палітычных матывах

07.09.2026 12:00
Канстанціну Кахноўскаму інкрымініравалі «распальванне варожасці» і «садзейнічанне экстрэмізму».
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гродзенскі абласны суд прысудзіў да хатняй хіміі 73‑гадовага афганца. Канстанціну Кахноўскаму паставілі ў віну частку 1 артыкула 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), а таксама часткі 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці), то бок тыповыя артыкулы, якія выкарыстоўваюцца для беспадстаўнага палітычнага пераследу. Што канкрэтна інкрымінавалі былому афганцу – пакуль невядома, паведамляе «Наша Ніва».

Мужчына цяпер на пенсіі. Ён жыве ў Ваўкавыску, хоць у профілях пазначаў і Гродна. Ён скончыў Вайсковы інжынерна-тэхнічны ўніверсітэт у Ленінградзе (ВІТУ). У 1980‑я гады ён прайшоў праз вайну ў Афганістане – служыў у Кабуле афіцэрам вайсковай часці 26190 (5131‑я база вырабу жалезабетонных вырабаў у складзе 40‑й арміі) і кіраваў цэхам, які вырабляў канструкцыі для патрэб савецкага кантынгенту.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы.

аз

Польшча, не выганяй беларусаў! — заклікае былая спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі

02.09.2026 12:00
У Еўропе назіраецца стомленасць і зніжэнне талерантнасці да бежанцаў, лічыць Анаіс Марын.