Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Кіеве назвалі фактары, якія стрымліваюць Беларусь ад удзелу ў вайне

09.09.2026 13:44
Беларусь ад больш актыўнага ўдзелу ў вайне стрымліваюць унутраныя рызыкі, абмежаваныя ваенныя магчымасці і магчымыя эканамічныя наступствы.
Міністр абароны Беларусі Віктар ХрэнінКрыніца: агенцтва «Ваяр»

Украінская ваенная выведка пакуль не бачыць прыкмет падрыхтоўкі ўдарнай групоўкі на тэрыторыі Беларусі, але лічыць верагодным далейшы ўдзел Мінска ў гібрыдных аперацыях Расіі супраць краінаў НАТА. Пра гэта заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі на пасяджэнні Міжпарламенцкага савета Украіна — НАТА, паведамляе zerkalo.io.

Паводле яго, Беларусь ад больш актыўнага ўдзелу ў вайне стрымліваюць унутраныя рызыкі, абмежаваныя ваенныя магчымасці і магчымыя эканамічныя наступствы. Пры гэтым украінская разведка не выключае, што беларускія ўлады і надалей будуць прадастаўляць Расіі сваю тэрыторыю для ціску на мяжы з краінамі НАТА і ўзмацнення інфармацыйна-псіхалагічных аперацый.

Скібіцкі таксама заявіў, што Масква працягвае вайну на знясіленне і плануе ў 2026–2027 гадах набраць у войска каля 600 тысяч чалавек. Паводле Кіева, да канца 2026 года Расія таксама можа завяршыць выпрабаванні балістычнай ракеты з далёкасцю да 800 кіламетраў.

эж