У Літве затрымалі сем чалавек, у тым ліку трох супрацоўнікаў Службы аховы дзяржаўнай мяжы, па справе аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі. Аперацыя прайшла ў ноч на 7 верасня і раніцай таго ж дня.
Паводле выдання «Позірк», следства пачалося пасля затрымання ў Лаздзійскім раёне каля беларускай мяжы 22 скрыняў з беларускімі цыгарэтамі, якія, імаверна, даставілі з дапамогай дронаў.
Каля грузу затрымалі двух чалавек, якія прыехалі забраць кантрабанду. Адначасова былі затрыманыя два памежнікі, якія знаходзіліся пры выкананні службовых абавязкаў. Яшчэ двух меркаваных арганізатараў перавозкі затрымалі ў Валкінінкаі, а галоўнага следчага Варэнскай памежнай каманды — на працоўным месцы.
Расследаванне вядзе Пагегяйская памежная каманда пад кіраўніцтвам пракурора Каўнаскай акруговай пракуратуры. З пачатку 2026 года чацвёра памежнікаў падазраюцца ў карупцыйных злачынствах.
эж