Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грамадзяніна Расіі асудзілі ў Беларусі на тры гады калоніі

10.09.2026 15:32
Падрабязнасці справы, у тым ліку тое, якія дзеянні следства і суд палічылі «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці», невядомыя.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Грамадзяніна Расіі, палітвязня Сяргея Жукоўскага асудзілі ў Беларусі на тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле часткі 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе «Вясна».

Сяргей Жукоўскі — грамадзянін Расіі. Нарадзіўся 12 жніўня 1983 года. Да суда ён утрымліваўся ў СІЗА № 1. Падрабязнасці крымінальнай справы, у тым ліку тое, якія менавіта дзеянні следства і суд палічылі «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці», невядомыя.

Артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса беларускія ўлады шырока выкарыстоўваюць для ціску на палітычна актыўных людзей. Пад крымінальны пераслед трапляюць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежнікі, а яго вынікам становяцца рэальныя тэрміны зняволення.

Нагадаем, што з 2020 года ў Беларусі праваабаронцы зафіксавалі больш за 100 000 фактаў палітычна матываванага пераследу.

аз

Алесь Бяляцкі выступіў у Амстэрдаме з лекцыяй пра свабоду і будучыню Беларусі

08.09.2026 16:30
У сваім выступе праваабаронца, між іншым, заклікаў інвеставаць у моладзевае лідарства.