Беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і былы палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў медаль "За служэнне дэмакратыі" ад Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі (NED), паведаміла амерыканская арганізацыя.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла 10 верасня ў маёнтку першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.
На той жа цырымоніі ўзнагародамі адзначылі і іншых праваабаронцаў і актывістаў: антываеннае аб'яднанне духавенства Friede Allen — Peace Upon All, журналістаў эфіопскага выдання Addis Standard, арганізатараў пратэстнага руху "Вясновая рэвалюцыя" ў М'янме, кубінскіх актывістаў, а таксама сірыйскі цэнтр СМІ і свабоды слова.
— Лаўрэаты гэтага года нагадваюць нам, што імкненне да свабоды, якое было асновай стварэння Злучаных Штатаў, да гэтага часу рухае людзьмі па ўсім свеце — і застаецца адной з самых магутных сіл, якія фарміруюць нашу будучыню, — напісалі арганізатары прэміі.
Крыніца: "Люстэрка"
нг