Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў

11.09.2026 16:02
Працаваць у школе ёй, як «экстрэмістцы», будзе нельга.
Кацярына Барташэвіч Фота з яе старонкі Укантакце

Гродзенскі абласны суд асудзіў маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў Кацярыну Барташэвіч за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і прысудзіў жанчыне хатнюю хімію, паведамляе «Наша Ніва».

Кацярыне Барташэвіч 31 год. Родам яна з Ліды, але ў апошнія гады жыла ў старажытных Беняконях Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У мясцовай сярэдняй школе жанчына займала пасаду намесніцы дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Акрамя адміністрацыйнай дзейнасці, Кацярына працавала настаўніцай фізічнай культуры і здароўя. Школьнікі, якіх яна рыхтавала, не раз станавіліся прызёрамі раённых і абласных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.

Увесну гэтага года настаўніцу затрымлівалі, абвінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і прысудзілі хатнюю хімію. Працаваць у школе ёй, як «экстрэмістцы», будзе нельга.

аз

Шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

10.09.2026 18:25
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Грамадзяніна Беларусі асудзілі ў Расіі за падрыхтоўку тэракту на заданне СБУ — расійскія СМІ

11.09.2026 13:00
Паводле следчых, мужчына рыхтаваў тэракт на заданне СБУ і за грошы.