Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінздароўя прапануе ўзмацніць патрабаванні да лекараў, якія пераходзяць у прыватныя цэнтры

14.09.2026 09:19
Паводле словаў міністра аховы здароўя, ацэнка, якую рабілі на пачатку года, масавага пратэсту не паказала.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі абмяркоўваюць новую норму, паводле якой лекар зможа працаваць у прыватным медыцынскім цэнтры толькі пасля сямі гадоў працы ў дзяржаўнай установе і пры наяўнасці кваліфікацыі не ніжэй за першую катэгорыю.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева для беларускага тэлебачання. Міністр падкрэсліў, што дакумент выносяць на шырокае абмеркаванне з прафесійнай супольнасцю:

— У дадзеным выпадку мы з вамі гаворым пра праект. Вельмі важна, каб адбылося тое глыбокае абмеркаванне і з прафесійнай супольнасцю, а таксама каб праект яшчэ раз вынеслі на грамадскае абмеркаванне для таго, каб мы атрымалі больш шырокую інфармацыю. Канечне, гэта мае права на існаванне, і атрымліваючы гэтую інфармацыю, мы павінны яе ацэньваць.

Паводле слоў міністра, ацэнка, якую рабілі на пачатку года, масавага пратэсту не паказала. Канчатковую норму збіраюцца прымаць пасля збору водгукаў.

На сёння, каб уладкавацца ў прыватны медцэнтр, лекару дастаткова трох гадоў стажу ў дзяржаўнай установе аховы здароўя.

Белсат/ав