У той жа час да нашых дзён захавалася толькі трэць бізнесаў, адкрытых 10 гадоў таму. Такія дадзеныя статыстычнага аналізу, праведзенага Нацстатам, прыводзіць thinktanks.pro.
Самая высокая выжывальнасць — у прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі: 58% заснаваных у 2020 годзе юрыдычных асоб пратрымаліся пяцігадовы тэрмін. Таксама высокі паказчык у сферы пад назвай «прафесійная дзейнасць», куды сярод іншага ўваходзяць юрысты, бухгалтары, архітэктары і іншыя.
Самы нізкі ўзровень — у транспартна-лагістычнай дзейнасці, дзе выжыла ўсяго 45,5% кампаній, створаных пяць гадоў таму.
У цэлым вялікую пяцігадовую выжывальнасць паказалі буйныя і сярэднія кампаніі (67,5%).
2024 і 2025 гады характарызуюцца высокім узроўнем «нараджальнасці» бізнесу: колькасць прадпрыемстваў, якія з'явіліся ў гэтыя гады, склала 11-12% ад колькасці ўжо існуючых.
Амаль палова ўсіх «нараджэнняў» (гэта значыць ад пачатку актыўнай дзейнасці) прадпрыемстваў прыпадае на Мінск — тут знаходзяцца 46% усіх рэальна дзеючых кампаній.
Больш актыўна ствараюцца прадпрыемствы ў сферы рознічнага гандлю.
Для апошніх 20 гадоў характэрны прыкладна пастаянны ўзровень закрыцця кампаній — штогод знікае каля 7% дзеючых прадпрыемстваў.
Найбольшая колькасць цяпер актыўных юрыдычных асоб — гэта прадпрыемствы ўзростам больш за 10 гадоў. Такіх у беларускай эканоміцы налічваецца 44,2%. Другая па колькасці група — гэта прадпрыемствы ва ўзросце да двух гадоў.
thinktanks.pro/ав