BYSOL адкрыў збор на экстраную дапамогу вызваленым палітзняволеным. Мэта збору — выплаціць па мінімум 1 тысячы еўра кожнаму вызваленаму. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, бытавыя выдаткі.
Большасць збораў закрываецца дзякуючы зусім невялікім ахвяраванням. Таму абсалютна любы данат дапамагае агульнай мэце — звяртае ўвагу BYSOL.
— Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, гэта важны жэст салідарнасці і чалавечага ўдзелу. У зняволенні людзям гадамі ўнушаюць, што пра іх забыліся і нікому не цікавы іх лёс. Наша агульная падтрымка дапаможа вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, адчуванне апоры і сувязі з людзьмі, якія іх чакалі. Большасць нашых збораў закрываецца дзякуючы зусім невялікім ахвяраванням. Таму абсалютна любая сума — гэта рэальны ўнёсак у чыюсьці магчымасць аднавіцца.
Збор будзе актыўны да 16 кастрычніка 2026 года. Сума збору — 25 тысяч еўра.
ав